Уступныя экзамены
Уступная кампанія пачынаецца штогод напрыканцы мая месяца. Залічэнне ў спісы навучэнцаў ДМШМ №1 імя Л.П.Александроўскай г.Мінска адбываецца на падставе вынікаў конкурсу ўступных выпрабаванняў.
Перыяд падачы дакументаў
- на вочнае праслухоўванне — з 5 мая па 30 мая;
- відэазаява — з 5 мая па 5 чэрвеня.
Экзаменацыйныя патрабаванні
- вывучыць 1-2 куплеты любой дзіцячай песні і праспяваць яе перад камісіяй;
- выканаць некалькі простых тэстаў на слых, рытм, памяць і маторыку.
Дні ўступных выпрабаванняў — 2020
Вочныя праслухоўванні адбудуцца ў будынку ДМШМ №1 г.Мінска
- 23 мая (сб) — з 11:00 да 14:00,
- 30 мая (сб) — з 11:00 да 14:00.
Рашэнне аб залічэнні прымаецца прыёмнай камісіяй на падставе вынікаў выканання дзіцём заданняў на вочных, дыстанцыйных і відэапраслухоўваннях.
Загад дырэктара выдаецца не пазней за 10 чэрвеня і даводзіцца да ведама зацікаўленых асоб праз размяшчэнне на сайце і на стэндзе ў вестыбюлі школы.
Спіс неабходных дакументаў на паступленне
- Заява на паступленне сына/дачкі ў школу (запаўняецца ў школе);
- Копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- Даведка з паліклінікі з дазволам наведваць дзіцячую музычную школу;
Пра дадатковую інфармацыю можна даведацца ў сакратара або намеснікаў дырэктара школы.