Віншуем Аляксея Яршова – Лаўрэата I Рэспубліканскага адкрытага дыстанцыйнага конкурсу юных піяністаў «РIANISSIMO»!

У снежні 2020 года прайшоў I Рэспубліканскі адкрыты дыстанцыйны конкурс юных піяністаў «РIANISSIMO». Арганізатар конкурсу – кіраўнік праекта дыстанцыйных конкурсаў і алімпіяд «Conmoto» Каламіец Кацярына Аляксандраўна, магістр мастацтвазнаўства, член Беларускага саюза музычных дзеячаў (Рэспубліка Беларусь), настаўнік па класе фартэпіяна вышэйшай катэгорыі ДУА «Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза» (г. Гродна, Рэспубліка Беларусь) пры падтрымцы ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў» і ДУА «Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза». Партнёр конкурсу: рэкламнае агенцтва «АНТЕС» г. Гродна.

Конкурс праводзіўся ў намінацыі «фартэпіяна сола» у наступных узроставых катэгорыях:

– Катэгорыя «А»: да 5 гадоў уключна;

– Катэгорыя «В»: 6-8 гадоў уключна;

– Катэгорыя «С»: 9-10 гадоў уключна;

– Катэгорыя «Д»: 11-12 гадоў уключна.

У конкурсе прынялі ўдзел 67 юных выканаўцаў з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Літвы.

Журы конкурсу:

Пятроў Аляксей Аляксандравіч (Рэспубліка Беларусь, г. Гродна) – выпускнік УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», магістр мастацтваў, Лаўрэат міжнародных конкурсаў у Італіі, Іспаніі, стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, стыпендыят Міжнароднага фонду «Новыя імёны», Лаўрэат прэміі А. Дубко ў намінацыі «Музыкант года». Сябра ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў».

Гайбурава Надзея Ўладзіміраўна (Расія, Чувашская Рэспубліка, г. Чабаксары) – дацэнт, В.а. загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі мастацтваў музычнай адукацыі і выканальніцтва Чувашскага дзяржаўнага інстытута культуры і мастацтваў, член Расійскай гільдыі піяністаў-канцэртмайстраў, Лаўрэат міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў.

Суганяка Лілія Іванаўна (Рэспубліка Беларусь, г. Гродна) – настаўнік па класе фартэпіяна вышэйшай катэгорыі, загадчыца фартэпіянным аддзяленнем у ДУА «Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза». Навучэнцы класа Л.І. Суганяка неаднаразова станавіліся лаўрэатамі гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Каламіец Кацярына Аляксандраўна (Рэспубліка Беларусь, г. Гродна) – аўтар праекта «Conmoto», магістр мастацтвазнаўства, сябра ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», Лаўрэат міжнародных конкурсаў, настаўнік па класе фартэпіяна вышэйшай катэгорыі ДУА «Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза».

Аляксей Яршоў, навучэнец 4 класа фартэпіяннага аддзялення (настаўнік Разько Святлана Аляксандраўна), прыняў удзел у конкурсе і стаў Лаўрэатам I ступені і ўладальнікам спецыяльнага прыза «За артыстызм».

Канцэрт лаўрэатаў I ступені і Гран-пры I Рэспубліканскага конкурсу юных піяністаў PIANISSIMO- https://www.youtube.com/watch?v=N1brlP8WQeE&feature=youtu.be

Віншуем Аляксея Яршова і яго настаўніка з перамогай і зычым ім новых творчых дасягненняў!