Віншуем Аляксея Яршова – Лаўрэата Міжнароднага конкурсу піяністаў у Бішкеку!

6 снежня 2020 г. у г. Бішкек (Кыргызстан) у рамках V Міжнароднага праекта «BISHKEK MUSIC GAMES» прайшоў Міжнародны конкурс піяністаў. Конкурс быў прысвечаны 100-годдзю кіргізскага савецкага кампазітара Мукаша Абдраева.

Арганізатарам конкурсу выступіў Цэнтр творчых ініцыятыў «Art aspect».

Мэта конкурсу – развіццё інструментальнага выканальніцтва, выяўленне і заахвочванне таленавітых навучэнцаў, студэнтаў і педагогаў, а таксама пашырэнне камунікатыўнай прасторы паміж музычнымі навучальнымі ўстановамі.

Акрамя Міжнароднага конкурсу піяністаў у рамках V Міжнародгага праекта «BISHKEK MUSIC GAMES» таксама прайшлі конкурсы выканаўцаў на струнных, духавых, народных інструментах, маладых кампазітараў.

Усе конкурсы праводзіліся ў завочнай форме, па відэазапісы. Былі прадстаўлены 3 катэгорыі па выбары канкурсанта: BRONZE LINE, SILVER LINE і GOLD LINE. Узроставыя групы ўдзельнікаў дзяліліся на: I – да 10 гадоў, II – 11 – 12 гадоў, III – 13 – 14 гадоў, IV – 15 – 18 гадоў, V – 19 – 30 гадоў, VI – «Настаўнік – вучань», а таксама VII – «Арт-майстар» (выкладчыкі і прафесійныя музыкі).

Аляксей Яршоў, навучэнец 4 класа фартэпіяннага аддзялення (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько), прыняў удзел у катэгорыі GOLD LINE і стаў Лаўрэатам I ступені!

Віншуем Аляксея Яршова і яго выкладчыка і зычым ім новых творчых перамог!