Віншуем Івана Багдановіча і Чэнь Хуайлэ (фартэпіяна)!


У чэрвені 2020 года ў горадзе Клецку адбыўся IV Рэспубліканскі адкрыты фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі “Музычныя іскаркі”. Заставальнікамі конкурсу з’яўляюцца ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», Клецкі раённы выканаўчы камітэт, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Клецкая дзіцячая школа мастацтваў».

Першапачаткова конкурс павінен быў прайсці з 29 па 31 сакавіка 2020 года, аднак, у сувязі з эпідэміялагічнай пагрозай, арганізатарамі было вырашана правесці яго па відэазапісах 31 траўня – 2 чэрвеня. Вынікі конкурсу былі апублікаваныя 28 чэрвеня 2020 года на сайце http://iskorki.by.

Членамі журы выступілі вядомыя ў Беларусі і за яе межамі музыканты:

  • Аляксей Пятроў – вядомы беларускі піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонда Президэнта Республікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, стыпендыят міжнароднага фонду «Новыя імёны», член ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў»;
  • Аляксандр Музыкантаў – канцэртуючы піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
  • Алена Віткоўская (Вінель) – лаўрэат міжнародных конкурсаў, двойчы ўладальніца Гранд-прэміі і звання лаўрэата спецыяльнага фонда Презідэнта Республікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, член ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», выкладчык спецыяльнага фартэпіяна ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры БДАМ».

Ад ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Л.П.Александроўскай г.Мінска” ў конкурсе прынялі ўдзел Іван Багдановіч (пед. Косціна Галіна Міхайлаўна) і Чэнь Хуайлэ (пед. Бяганская Ірына Валянцінаўна).

У выніку праслухоўванняў Іван Багдановіч стаў лаўрэатам ІІІ ступені, а Чэнь Хуайлэ стала дыпламантам конкурсу ў малодшай групе “А” (да 8 гадоў уключна) у намінацыі “Сола”.

Ад усяго сэрца віншуем нашых пераможцаў і зычым ім далейшых поспехаў на музычным шляху!