У чэрвені 2020 года ў аграгарадку Ракаве адбыўся IX Міжнародны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў імя М.Грушвіцкага. Конкурс праводзіцца штогод пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама ДУА “Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў”.
Дзякуючы сучасным інфармацыйным тэхналогіям, 2020 год не стаў выключэннем з правіла, нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне: як і многія іншыя падобныя мерапрыемствы, фестываль-конкурс імя М.Грушвіцкага вырашылі правесці па відэазапісах.
Некалькі вучняў ДУА “ДМШМ №1 імя Л.П.Александроўскай г.Мінска” таксама прынялі ўдзел у конкурсе. Па выніках праслухоўванняў узнагароды атрымалі:
- Іван Багдановіч (пед. Г.М.Косціна) – лаўрэат ІІІ ступені ў катэгорыі А1 (выканаўцы на фартэпіяна да 8 гадоў уключна);
- Аляксей Яршоў (пед. С.А.Разько) – лаўрэат ІІ ступені ў катэгорыі А2 (выканаўцы на фартэпіяна да 11 гадоў уключна);
- Марыя Ганна Камарова (пед. С.А.Разько) – лаўрэат ІІ ступені ў катэгорыі А5 (выканаўцы на аргане да 18 гадоў уключна);
- Мацвей Ігумнаў (пед. С.А.Разько) – лаўрэат ІІІ ступені ў катэгорыі А5 (выканаўцы на аргане да 18 гадоў уключна).
Віншуем нашых юных музыкантаў і іх настаўнікаў, зычым ім моцнага здароўя і далейшых поспехаў на ніве музычнага мастацтва!