Віншуем лаўрэатаў і дыпламантаў Адкрытага рэспубліканскага конкурсу піяністаў імя У.У.Алоўнікава!


У чэрвені 2020 года ў горадзе Бабруйску прайшоў Адкрыты рэспубліканскі конкурс піяністаў імя У.У.Алоўнікава. Конкурс праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца аддзел культуры Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта і дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў №2 г.Бабруйска імя У.У.Алоўнікава».

Конкурс меўся праводзіцца на базе ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №2 г.Бабруйска імя У.У.Алоўнікава» 2-3 красавіка 2020 года, аднак, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, ён быў адтэрмінаваны да канца траўня і пераведзены ў фармат конкурсу па відэазапісах.

Ад ДМШМ №1 г.Мінска на конкурс даслалі свае запісы 5 навучэнцаў. Усе яны былі адзначаныя месцамі і дыпломамі:

  • Чэнь Хуайлэ (пед. Бяганская Ірына Валянцінаўна) – лаўрэат І ступені ў I узроставай катэгорыі (6-7 гадоў);
  • Ніка Маслёнчанка (пед. Чарнавокая Наталля Іванаўна) – дыпламант І ступені ў I узроставай катэгорыі (6-7 гадоў);
  • Дар’я Шыпуль (пед. Дземідзенка Алена Анатолеўна) – лаўрэат ІІ ступені ў ІІ узроставай катэгорыі (8-9 гадоў);
  • Аліна Раткевіч (пед. Чарнавокая Наталля Іванаўна) – лаўрэат ІІ ступені ў IІ узроставай катэгорыі (8-9 гадоў);
  • Аляксей Яршоў (пед. Разько Святлана Аляксандраўна) – дыпламант ІІІ ступені ў ІІI узроставай катэгорыі (10-11 гадоў).

Дзеці і іх настаўнікі атрымалі прызы ад арганізатараў конкурсу.

Шчыра віншуем нашых навучэнцаў і іх настаўнікаў, зычым ім моцнага здароўя і сілы волі, каб заўсёды браць новыя вяршыні!