Віншуем лаўрэатаў конкурсу “Дэбют-2020”!


Кожныя два гады ў сталіцы Беларусі ўпраўленнем культуры Мінгарвыканкама праводзіцца конкурс юных піяністаў і кампазітараў “Дэбют”. У конкурсе ўдзельнічаюць навучэнцы дзіцячых музычных школ мастацтваў горада Мінска і школ з музычным ухілам. Да гэтага конкурсу ў школах мастацтваў праводзяцца сур’ёзныя адборачныя праслухоўванні, бо ад адной навучальнай установы можа выступаць не больш за 2 ўдзельнікі ў кожнай узроставай групе.

Першапачаткова IX Мінскі гарадскі адкрыты конкурс “Дэбют-2020” меўся правесціся 20-23 сакавіка на базе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі, аднак, у сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй ў Беларусі і ў свеце і паўсюднай адменай публічных мерапрыемстваў, конкурс быў перанесены на нявызначаны тэрмін. Пазней аргкамітэтам было вырашана правесці яго з 20 траўня па 5 чэрвеня ў форме конкурсу па відэазаявах.

Як мы ўжо пісалі, згодна з вынікамі адборачнага праслухоўвання, ад Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П.Александроўскай г.Мінска да ўдзелу ў конкурсе былі рэкамендаваныя сем навучэнцаў нашай школы. Усе яны праявілі актыўнасць і вырашылі паўдзельнічаць у новым для сябе конкурсным фармаце, даслаўшы свае відэазапісы, за што былі ўзнагароджаныя: паводле рашэння журы, усе вылучэнцы ад фартэпіяннага аддзела нашай школы сталі лаўрэатамі!

Вось іх імёны:

Ад тэарэтычнага аддзела ў намінацыі “Кампазіцыя” конкурсу “Дэбют-2020” таксама прынялі ўдзел две навучэнкі нашай школы і паказалі вельмі годныя вынікі:

  • Ганна Паўлоўская (наст. Каляда М.М.) — дыпламант, грамата “Кампазітар-паэт” ў малодшай групе;
  • Кацярына Клімовіч (наст. Каляда М.М.) — лаўрэат ІІ ступені ў сярэдняй групе.

Усе дзеці і настаўнікі атрымалі не толькі дыпломы і граматы, але і памятныя падарункі ад арганізацыйнага камітэта конкурсу.

Шчыра віншуем нашых навучэнцаў і іх настаўнікаў з поспехам і надалей зычым ім моцнага здароўя, каб, незалежна ад абставінаў, заўсёды знаходзіліся сілы і жаданне радаваць вынікамі творчай працы сваіх нязменна ўдзячных слухачоў!