Віншуем Стэфанію Шаўлікаву (фартэпіяна)!


23-31 траўня 2020 года ў горадзе Краснаярску (Расійская Федэрацыя) адбыўся Міжнародны конкурс-фестываль выканаўцаў на музычных інструментах і вакальнага мастацтва па відэазапісах. Заснавальнікі конкурсу: “Саюз кампазітараў Расіі”, “Усерасійскае музычнае таварыства” (рэгіянальныя прадстаўніцтвы) пры ўдзеле і падтрымцы школы мастацтваў “Маэстро”.

Вучаніца 4 класа фартэпіяннага аддзялення ДУА “ДМШМ №1 імя Л.П.Александроўскай г.Мінска” Стэфанія Шаўлікава (наст. Т.М.Мікуліч) прыняла ўдзел у намінацыі “Фартэпіяна (сола)” ў 3-й узроставай групе (10-11 гадоў) і стала ЛАЎРЭАТАМ І СТУПЕНІ.

Настаўніца Таццяна Мікалаеўна Мікуліч адзначаная Пачэснай граматай за падрыхтоўку лаўрэата конкурсу.

Віншуем Стэфанію і яе педагога і зычым ім далейшых творчых поспехаў і перамог!