Віншуем Аляксея Яршова – Лаўрэата VIII Рэспубліканскага конкурсу піяністаў імя Л.І. Марголінай!


28 сакавіка 2020 года прайшоў VIII Рэспубліканскі конкурс піяністаў імя Л.І. Марголінай.

Аляксей Яршоў, навучэнец 3 класа фартэпіяннага аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска (настаўнік С.А. Разько) выступіў у намінацыі «ФАРТЭПІЯНА (сола)» (сярэдняя ўзроставая група) і стаў Лаўрэатам III ступені!

Конкурс праводзіўся дзяржаўнай установай адукацыі «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка» для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (сярэдніх школ, гімназій), дзіцячых школ мастацтваў.

Журы конкурсу:

Старшыня – Уладзімір Андрэевіч Дулаў – загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнт.

Алена Міхайлаўна Казінец – старшыня цыклавой камісіі фартэпіяна ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка».

Анжэла Андрэеўна Рамановіч – настаўнік па класе фартэпіяна ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка».

Віншуем Аляксея Яршова і яго выкладчыка Святлану Аляксандраўну Разько і зычым новых творчых поспехаў!