Віншуем пераможцаў VI Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Новыя вяршыні-2020» («New Heights»-2020)!


18-22 сакавіка 2020 г. у Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь стартаваў VI Міжнародны фестываль-конкурс «Новыя вяршыні-2020» («New Heights»-2020).

Культурны праект аб’ядноўвае мноства ўдзельнікаў з Беларусі і замежжа (удзел для іх ажыццяўляецца ў дыстанцыйнай форме) у розных намінацыях: «вакал», «харэаграфія», «інструментальная музыка», «кампазітар», «лепшы вядучы», «прэса», «цыркавое мастацтва», «тэатральная творчасць» і інш. Творчы форум спрыяе пашырэнню культурнага і адукацыйнага абмену, садзейнічае выяўленню і культурнаму росту таленавітых дзяцей і моладзі.

Нашу школу на конкурсе прадставілі дуэт «Сугучча» у складзе Ганны Шэвандо і Маі Кірзнер (настаўнік Н.А. Лянкевіч, канцэртмайстар Д.А. Анцюкова), камерны ансамбль у складзе Мар’яны Каляды (скрыпка), Антаніны Шпак (скрыпка) і Дар’і Чыпізубавай (фартэпіяна) (настаўнікі Н.А. Лянкевіч, Н.І. Чарнавокая) і Аліна Раткевіч (настаўнік Н.І. Чарнавокая).

Па выніках выступленняў нашы ўдзельніцы заваявалі наступныя ўзнагароды:

дуэт «Сугучча» у складзе Ганны Шэвандо і Маі КірзнерЛаўрэат II ступені,

камерны ансамбль у складзе Мар’яны Каляды, Антаніны Шпак і Дар’і Чыпізубавай – Лаўрэат II ступені,

Аліна Раткевіч – Дыплом I ступені.

Віншуем нашых таленавітых вучаніц і іх настаўнікаў з заслужанымі ўзнагародамі! Зычым творчага натхнення і імкнення да новых вяршыняў!