Віншуем Валерыю Шыянок – Лаўрэата V Міжнароднага юбілейнага конкурсу-фестывалю мастацтваў «МУЗЫКІ СВЯТЛО» / «LIGHT OF MUSIC» 2020!


13-15 сакавіка 2020 г. у горадзе Мінску прайшоў V Міжнародны юбілейны конкурс-фестываль мастацтваў «МУЗЫКІ СВЯТЛО» / «LIGHT OF MUSIC» 2020.

Арганізатарамі і сузаснавальнікамі конкурсу з’явіліся Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз музычных дзеячаў» і Музычны адукацыйны цэнтр «Эстрадная Школа талентаў».

На фестываль з’ехалася творчая моладзь не толькі з розных куткоў Беларусі, але і госці з блізкага замежжа – усяго больш за 1000 удзельнікаў з Эстоніі, Расіі, Украіны і Беларусі. На суд журы былі прадстаўлены творчыя працы ў розных жанрах і намінацыях: вакал, харэаграфія, інструментальнае выканальніцтва, тэатральнае і выяўленчае мастацтва.

15 сакавіка 2020 г. – выступы намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» – праходзілі ў ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай.

Конкурсныя выступленні ацэньвала прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі педагогі спецыялізаваных навучальных устаноў, вядомыя артысты, заслужаныя дзеячы культуры, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, кампазітары і аранжыроўшчыкі, кіраўнікі творчых калектываў, прадзюсары, прадстаўнікі прэсы.

Нашу школу на конкурсе прадстаўляла Валерыя Шыянок (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар В.М. Драч). Па выніках конкурсных праслухоўванняў Валерыя стала Лаўрэатам III ступені!

Віншуем Валерыю і яе настаўніка з перамогай на конкурсе! Зычым новых творчых поспехаў і перамог!