Віншуем Аліну Філіпенка і Ганну Маслоўскую – пераможцаў I Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу юных выканаўцаў на народных інструментах!


15 сакавіка 2020 г. на базе ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» адбыўся I Рэспубліканскі фестываль-конкурс юных выканаўцаў на народных інструментах.

Конкурс праходзіў упершыню і сабраў таленавітых вучняў з розных куткоў Беларусі (Мінск, Бабруйск, Гомель, Наваполацк, Зельва і інш.).

Ігру юных выканаўцаў ацэньвала прафесійнае журы – выкладчыкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа, а таксама Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Нашу школу на фествалі-конкурсе прадставілі Аліна Філіпенка і Ганна Маслоўская (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай). Па выніках творчага спаборніцтва (сярод 15 удзельнікаў у іх групе) дзяўчынкі атрымалі наступныя ўзнагароды: Аліна Філіпенка – Лаўрэат II ступені, Ганна Маслоўская – Дыпламант I ступені!

Віншуем Аліну, Ганну і іх настаўніцу з удалым выступам і зычым стабільнасці  і творчага росту!