Адбыўся фартэпіянны канцэрт навучэнцаў падрыхтоўчага аддзялення


28 лютага 2020 года ў Малой зале Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П.Александроўскай г. Мінска адбыўся традыцыйны штогадовы канцэрт навучэнцаў падрыхтоўчага аддзялення. Самыя малодшыя навучэнцы нашай школы ўпершыню для сябе выканалі перад публікай творы на фартэпіяна.

Канцэрт прайшоў у светлай, святочнай атмасферы, дзеткі ігралі годна і з пачуццём, а бацькі атрымалі задавальненне, уважліва слухаючы іх выступы. Стварыць непаўторны настрой дапамагла абаяльная вядоўца канцэрта — настаўніца фартэпіяннага аддзела Марыя Аляксандраўна Яковіна.

Віншуем нашых дзетак з творчым дэбютам, зычым ім цікавага і прыемнага працэсу навучання і каб усё ў іх атрымлівалася!