Віншуем Аляксея Яршова з перамогай на V Адкрытым фестывалі-конкурсе фартэпіяннай музыкі «Інтэрмецца»!


28 лютага 2020 г. у Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў прайшоў V Адкрыты фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі «Інтэрмецца».

Аляксей Яршоў, вучань 3 класа фартэпіяннага аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько) выступіў у намінацыі «Фартэпіяна. Сола. Дэбют-2020» і заняў 2-е месца!

Віншуем Аляксея і яго настаўніка і зычым ім новых творчых перамог!