Віншуем Лаўрэатаў XXIV адкрытага гарадскога конкурсу салістаў і фестывалю ансамбляў і аркестраў Жана Сільчанку, Мурада Галадушку і ансамбль «Акорд»!


22-23 лютага 2020 года ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прайшоў XXIV адкрыты гарадскі конкурс салістаў і фестываль ансамбляў і аркестраў «Я іграю джаз».

Арганізатары мерапрыемства – Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі, узорны эстрадны аркестр, творчы клуб «Импровиз» – сваімі мэтамі ставяць эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі сродкамі музычнага мастацтва, папулярызацыю і развіццё музычнай творчасці ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі, выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі.

Штогод у дні конкурсу на сцэну выходзяць салісты-інструменталісты па спецыяльнасцях: труба, трамбон, саксафон, гітара, бас-гітара, фартэпіяна і ўдарныя інструменты, а таксама прадстаўнікі ансамбляў і аркестраў, якія граюць у жанры джазавай і эстраднай музыкі. Гэта ўдзельнікі ва ўзросце ад 6 да 23 гадоў.

Прафесійнае журы ацэньвала майстэрства ўдзельнікаў у ігры на інструментах, музычны вобраз, індывідуальнасць і непаўторнасць выканаўцы, валоданне стылем і ўзроўнем імправізацыйных навыкаў. Самі выступы адбываліся ў два этапы: спачатку музыка граў сольна, а потым у суправаджэнні інструментальнага ансамблю. Мерапрыемства завяршылася святочнай цырымоніяй ўзнагароджання і Гала-канцэртам.

Нашу школу на гэтым конкурсе прадстаўлялі Жан Сільчанка, бас-гітара (настаўнік П.П. Каліноўскі) і Мурад Галадушка, саксафон (настаўнік А.Р. Ягораў) з ансамблем «Акорд» (кіраўнік М.С. Матох). Па рашэнні журы яны сталі, кожны ў сваёй групе, Лаўрэатамі I ступені!

Віншуем нашых таленавітых вучняў і іх выдатных кіраўнікоў з перамогай і зычым далейшых творчых поспехаў!