Адборачнае праслухоўванне да V Мінскага гарадскога агляду-конкурсу баяннай і акардэоннай музыкі «Весенняя россыпь»


19 лютага ў ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай адбылося адборачнае праслухоўванне да V Мінскага гарадскога агляду-конкурсу баяннай і акардэоннай музыкі «Весенняя россыпь». У ім прынялі ўдзел вучні народнага аддзела ў трох узроставых групах. Па рашэнні журы для ўдзелу ў V Мінскім гарадскім аглядзе-конкурсе баяннай і акардэоннай музыкі «Весенняя россыпь» у намінацыі «сольнае выканальніцтва» рэкамендаваны наступные вучні: Мікіта Кароль, акардэон (настаўнік В.К. Шымчак) і Андрэй Касцюкевіч, акардэон (настаўнік Н.У. Шах). Зычым удзельнікам ад нашай школы поспехаў на конкурсе!