Віншуем Аляксея Яршова – Лаўрэата I ступені VI адкрытага конкурсу вакалістаў і інструменталістаў «Семіцвецік»!


26 снежня 2019 года ў Віцебску прайшоў VI адкрыты конкурс вакалістаў і інструменталістаў «Семіцвецік».

Заснавальнікі конкурсу: аддзел культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзел па адукацыі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. Арганізатар конкурсу – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя А.В. Багатырова г. Віцебска».

У намінацыі «Фартэпіяна. Сола» (група «А») навучэнец Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска, Аляксей Яршоў (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько), стаў Лаўрэатам I ступені!

Віншуем Аляксея Яршова і яго выкладчыка, зычым новых творчых перамог!