Віншуем Настассю Шымчак!


З 31 траўня па 3 чэрвеня 2018 года ў горадзе Драгічыне прайшоў 3-і Міжнародны конкурс юных музыкантаў «Палескі агеньчык», заснаваны знаным беларускім піяністам Юрыем Бліновым.

Конкурс праходзіў у два туры, у трох намінацыях: «фартэпіяна», «баян-акардэон» і «кампазіцыя». Агульная колькасць удзельнікаў – больш за 150 чалавек, яны прыехалі з розных куткоў Беларусі, з краін бліжняга і дальняга замежжа.

Журы конкурсу складалася са знакамітых піяністаў і педагогаў, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў: Сяргей Кузняцоў (Расія) – Старшыня журы, Наталля Громава-Котава, Юрый Бліноў (Беларусь), Марка Марцін (Эстонія), Ёрдана Паловічава (Славакія).

Сярод піяністаў у малодшай групе нашу школу прадстаўляла Настасся Шымчак, гадаванка Алены Юр’еўны Логінавай, і як заўжды паказала бліскучы вынік, заваяваўшы Дыплом Лаўрэата I ступені!

Шчыра віншуем Настассю і зычым ёй, каб яна і надалей як мага часцей радавала сваіх адданых слухачоў сваёй прыгожай ігрой і заўсёды атрымлівала найвышэйшыя ўзнагароды за сваю тытанічную працу!