Адбыліся фартэпіянныя канцэрты “Вясновы калейдаскоп”


1 і 3 сакавіка 2017 года ў малой зале Дзіцячай музычнай школы мастацтваў адбыліся два традыцыйныя канцэрты фартэпіяннай музыкі пад агульным назовам “Вясновы калейдаскоп”. Яны прысвечаныя набліжэнню міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка, надыходу вясны, абуджэнню прыроды і ўсяго жывога, новым марам і надзеям дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў.

У канцэртах прынялі ўдзел больш за 40 навучэнцаў школы. Праграмы канцэртаў склаліся з твораў кампазітараў розных стыляў і эпох – ад Баха да сучаснасці. Канцэрты вяла Таццяна Леанідаўна Афоніна.

Канцэртныя выступы прадэманстравалі высокі выканальніцкі ўзровень навучэнцаў і былі цёпла сустрэтыя слухачамі.