АДКРЫЦЦЁ САЙТА


Шаноўныя госці сайта ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Л.П.Александроўскай г.Мінска”!

 

Калектыў школы вітае Вас і дзякуе Вам за ўвагу, цікавасць і жаданне пазнаёміцца з намі. На старонках нашага сайта Вы знойдзеце інфармацыю пра дасягненні і гісторыю школы, пра навучальны працэс і творчыя калектывы, пра тое, калі і якім чынам можна паступіць у школу, і шмат іншага.

У 2016 годзе школе спаўняецца 90 гадоў. На працягу ўсяго гэтага гістарычнага перыяду яна займала самыя актыўныя творчыя пазіцыі і ўдзельнічала ў адраджэнні і развіцці нацыянальнага музычнага мастацтва. Шмат зроблена дзеля станаўлення і ўдасканалення сістэмы эстэтычнага выхавання і навучання маладога пакалення. Пуцёўку ў вялікае творчае жыццё атрымалі шматлікія яе выпускнікі. Адной з асноўных задач нашага сайта — аднаўленне жывой гісторыі школы і вядзенне яе храналогіі. У звязку з гэтым мы звяртаемся да нашых былых выпускнікоў і ўсіх, хто працаваў у школе ў розныя гады, з просьбай паўдзельнічаць ва ўдасканаленні і развіцці сайта. Мы будзем вельмі ўдзячныя Вам, калі Вы падзеліцеся з намі ўспамінамі пра выдатных настаўнікаў, пра памятныя падзеі, якія адбыліся ў сценах школы, фатаграфіямі, зробленымі ў перыяд Вашага знаходжання ў ёй. Усе матэрыялы ўвойдуць у наш неацэнны архіў, з якім зможа азнаёміцца кожны ахвочы. Матэрыялы можна даслаць на электронную скрыню:

Мы заўсёды радыя нашым гасцям, нашым стасункам з Вамі і зычым усім творчых поспехаў, росквіту і дабрабыту!

 
З павагаю,
дырэктар ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Л.П.Александроўскай г.Мінска”
Перапеча Сяргей Васільевіч
Сяргей Васільевіч Перапеча.